Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, таксама Дзмітрыяда (польск.) (бел. — узброены канфлікт між Масковіяй і Рэччу Паспалітай у 1609—1618 гадах. Адна з асноўных падзей Смутнага часу ў Расіі.
Вайна Рэчы Паспалітай і Масковіі 1609—1618 гадоў | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Войны Расіі і Рэчы Паспалітай | |||
| |||
Дата | 11 сакавіка 1609 — 1618 | ||
Месца | Масковія | ||
Вынік | Дэулінскае перамір’е, Масковія захавала незалежнасць; да ўлады прыйшла дынастыя Раманавых | ||
Змены | Рэч Паспалітая атрымала Севершчыну і Смаленск | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэч Паспалітая скарысталася гэтым перыядам, каб вылучыць на маскоўскі сталец Ілжэдзмітрыяў, і пасля заключэння расійска-шведскай угоды ў 1609 годзе абвясціла вайну. У 1610 годзе польска-літоўскія войскі на два гады акупавалі Маскоўскі Крэмль, пасля чаго Швецыя разарвала мір і сама распачала вайну з Расіяй.
Калі Уладзіслаў Ваза, абраны маскоўскім царом, паспрабаваў навяртаць насельніцтва ў каталіцтва, выбухнула паўстанне Мініна і Пажарскага, якое выгнала польска-літоўскія сілы з Масквы. У 1613 годзе царом быў абраны Міхаіл Раманаў, сын маскоўскага патрыярха Філарэта, з якога пачалася дынастыя Раманавых. Ваенныя дзеянні працягваліся да 1617 года і скончыліся перамір’ем, паводле якога Рэч Паспалітая атрымала тэрытарыяльныя заваёвы, аднак незалежнасць Масковіі захавалася.