Смаленск
горад у Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Смаленск (руск.: Смоленск) — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобласці і раёна, «Горад-Герой» (з 6 мая 1985 года), узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна. Сталіца Беларускай ССР[3] (1—5 студзеня 1919) і цэнтр Беларускай ваеннай акругі (1918 — 16 верасня 1940)[4].
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад размешчаны за 419 км на паўднёвы захад ад Масквы ў верхнім цячэнні Дняпра. Ён займае выгаднае геаграфічнае становішча на шляху з Масквы ў Беларусь, Прыбалтыку і краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25 км і з поўначы на поўдзень на 15 км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км².