Велікаборскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Велікабо́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вялікі Бор.
Велікаборскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Хойніцкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікі Бор |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 852 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікі Бор. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ізбынскага сельсавета. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Партызанская[1]. 25 лістапада 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікі Бор[2]. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзена вёска Куравое, якая ўваходзіла ў склад ліквідаванага Казялужскага сельсавета, а таксама вёска Дубровіца, якая знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 1072 чалавекі[4], з іх 96,1 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 852 чалавекі[6].