Вугляводы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вугляво́ды — агульная назва шырокага класа прыродных арганічных злучэнняў. Гэта арганічныя рэчывы, якія змяшчаюць карбанільную групу (руск.) (бел. і некалькі гідраксільных груп[1]. Назва класа злучэнняў паходзіць ад слоў «вугаль» і «вада», яна была ўпершыню прапанавана К. Шмітам ў 1844 года. З’яўленне такой назвы звязана з тым, што першыя з вядомых навуцы вугляводаў апісваліся брута-формулай Cx(H2O)y, фармальна з’яўляючыся злучэннямі вуглярода і вады.
Тэрмін з’яўляецца найбольш распаўсюджаным у галіне біяхіміі, дзе ён з’яўляецца сінонімам цукрыдаў. Вугляводы падзяляюцца на чатыры хімічныя групы: монацукрыды, дыцукрыды, алігацукрыды і поліцукрыды. Увогуле, монацукрыды і дыцукрыды, якія маюць найменшую малекулярную масу, звычайна называюць цукрамі[2].
Вугляводы выконваюць шматлікія ролі ў жывых арганізмах. Поліцукрыды служаць для захоўвання энергіі, як то крухмал і глікаген, а таксама з’яўляюцца структурнымі кампанентамі, як то цэлюлоза раслін і хіцін ў членістаногіх. Пяцівугляродны монацукрыд рыбоза з’яўляецца важным кампанентам каферментаў і асновай генетычнай малекулы вядомай як РНК. Дэзоксірыбоза з’яўляецца складовай часткай ДНК. Цукрыды і іх вытворныя рэчывы ўключаюць мноства іншых важных біялагічных малекул, якія гуляюць ключавую ролю ў імуннай сістэме, прадухіленні патагенезу, згусальнання крыві і ў біялогіі развіцця[3].