Вышамірскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышамі́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вышамір.
Вышамірскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вышамір |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 1 028 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ганчарова-Падзельскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сямёнаўскага сельсавета[1]. 29 студзеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хаткаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Белы Калодзеж, Вышкаў-Бурыцкае, Рудня-Бурыцкае)[2]. 2 жніўня 1966 года ў склад Новабаршчоўскага сельсавета Лоеўскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Белы Калодзеж, Вышкаў-Бурыцкае і Рудня-Бурыцкае)[3]. 12 жніўня 2011 года скасавана вёска Кузьмінка[4]. 12 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новабарсуцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Лясное, Маладуша, Новы Барсук, Стары Барсук, Сяргееўка і пасёлак Зара Свабоды)[5]. 29 верасня 2017 года скасавана вёска Сяргееўка[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 602 чалавекі[7], з іх 97,2 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,1 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 1028 чалавек[9].