Ганчарскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганча́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ганчары.
Хуткія факты Ганчарскі сельсавет, Краіна ...
Ганчарскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ганчары |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 763 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нёманскага сельсавета[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Траццякоўскага сельсавета перададзены вёскі Вялічкі, Мінойці і Пескі[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1763 чалавекі[3], з іх 80,8 % — беларусы, 11,7 % — палякі, 5,4 % — рускія[4].