Нёманскі сельсавет (Лідскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нёманскі сельсавет.
Нё́манскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Сялец.
Хуткія факты Нёманскі сельсавет, Краіна ...
Нёманскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лідскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Сялец |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — станцыя Нёман. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З цягам часу цэнтрам сельсавета стала прылеглая да станцыі вёска Сялец. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ганчарскага сельсавета[1].