Гарадзенскі гармідар
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гарадзенскі гармíдар» — дэбютны студыйны альбом беларускага панк-рок-гурта «Dzieciuki», які выў выдадзены 10 лютага 2014 года выдавецтвам «Гарадзенская бібліятэка». Прэзентацыя альбома адбылася 22 лютага 2014 года ў мінскім клубе «Re:Public» разам з гуртам Тлушч і Pomidor/off.
Гарадзенскі гармідар | |
---|---|
музычны альбом Dzieciuki | |
Дата выпуску | 2014 |
|
|
Назва альбома спасылае на яго хаатычнасць (гармідар азначае кавардак, ералаш, талпатварэнне) і на тое, што гурт паходзіць з Гародні (дарусіфікаваная назва Гродна).
Частка тэкстаў альбома была прысвечаная беларускім паўстанцам і партызанам розных часоў: каліноўцам, балахоўцам, «лясным братам» (магчыма памылка, ці проста супадзенне прыдуманай назвы для спева і ляснымых братоў з краін Балтыі. Спеў «Сумнае рэгі» была аб масавых расстрэлах у Курапатах і Хатыні. У плане гучання крытыкі знайшлі музыку падобнай да ірландскага панк-рока. Матэрыял альбома крытыкавалі за пэўную «сыраватасць» і «няроўнасць». На думку музычнага крытыка Сяргея Будкіна гурт стаў ўлюбёнцамі публікі па той прычыне, што заняла нішу нацыянальнаарыентаванага панку, чаго раней не было[1]. Прэзентацыя альбома прайшла ў Мінску ў клубе «Re:Public», аднак наступны канцэрт у Брэсце быў адменены мясцовым аддзяленнем КДБ[2][3]. Затым музыкі адправілася з гастролямі ў Польшчу, Германію, Чэхію, Славакію і Аўстрыю.
Частка спеваў альбома ўжо была напісана да яго, калі гурт выпускаў свой аднаймены міні-альбом. «Мужыцкая праўда» і «Хлопцы-балахоўцы» ўспрымаюцца няйначай як візытоўкі гурта. Былі таксама спевы-кавэры, напрыклад «The Real McKenzies» («Па гарах») і Захара Мая («Нашы танкі»): «Калі нашыя танкі заедуць у Менск, я шмат каго павешу», — пяецца ў жартаўлівым нумары ад імя гарадзенскіх панкаў (у арыгінале пелася пра Маскву і панкаў з Ленінграду).
Франтмэны гурта Алесь Дзянісаў і Паша «Трабл» ды аўтар большасьці тэкстаў Дзяніс Жыгавец вырашылі заняцца патрыятычным выхаваннем моладзі ды давесьці тэзу пра беларусаў як пра шалёны і нескароны народ насуперак стэрэатыпу пра прыгнечанага, на ўсё згоднага і талерантнага чалавека, што жыве недзе на ўскрайку Расійскай імперыі. «Гарадзенскі гармідар» уяўляе з сябе кароткі курс гісторыі Беларусі, а дакладней, гісторыі змагання за Беларусь: паўстанне Каліноўскага, антысавецкі супраціў, Курапаты і Хатынь — усё гэта сустракаецца ў спевах «Дзецюкоў». «Гістарычную» канцэпцыю парушаюць некалькі трэкаў, якія не адносяцца агульнай тэмы альбома, як «Песня гарадзенскага гастарбайтэра» ці «Танкі», што таксама спасылае на назву альбома — гармідар.
Разнастайнасць дасягаецца яшчэ і за кошт багатага інструментарыю: у спевах гучаць, акрамя звыклых для панку, гітары, баса ды бубнаў, яшчэ дуда і акардэон, што выдзяляе гурт з жанру, часам далучаюцца яшчэ флейта і гармонік. Вакальныя ролі падзеленыя прыблізна напалову між Алесем Дзянісавым, якія былі музыкамі ў гуртах «КальЯн» і «Людзі на балоце», таксама вакальныя партыі ёсць і ў Пашы «Трабла».[4]