Курапаты
месца масавага забойства / From Wikipedia, the free encyclopedia
Курапа́ты (трансліт.: Kurapaty, руск.: Куропаты) — лясны масіў, які з поўначы прылягае да Мінска (Беларусь). Пачынаючы з 1988 года, у гэтым масіве былі выяўлены масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКУС у 1937—1941 гадах. Колькасць ахвяр дакладна не высветленая: дакументы з архіва КДБ Беларусі, датычныя Курапатаў, не з’яўляюцца даступнымі для даследчыкаў[1]. Адносна колькасці загінулых у Курапатах існуюць розныя версіі і ацэнкі[2].
Урочышча | |
Курапаты | |
---|---|
| |
53°58′02″ пн. ш. 27°36′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Першае згадванне | 3.6.1988 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 611Д000363шыфр 611Д000363 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Курапаты з’яўляюцца найбольш вядомым (сярод прынамсі васьмі[3]) месцам масавых расстрэлаў, якія праводзіў НКУС на тэрыторыі Мінска i каля горада. З 1993 года ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі[4], што паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» адпавядае катэгорыі «найбольш унікальных каштоўнасцей, духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці якіх уяўляюць міжнародную цікавасць»[5].