Гісторыя Оршы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Упершыню Орша («Рьша») упамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1067 годам як месца, дзе полацкі князь Усяслаў Брачыславіч па мянушцы Чарадзей, «перееха в ладьи через Днепр» для перамоў, быў вераломна захоплены ў палон кіеўскім князем Ізяславам. Так пачынаецца летапісная гісторыя горада. Але даўняе паселішча на яго месцы існавала значна раней, аб чым сведчыць мноства знаходак на старажытным дзядзінцы ля вусця ракі Аршыцы. Яны датуюцца бронзавым і жалезным векам. Сярод археолагаў існуе меркаванне, што ў канцы III — пачатку II тысячагоддзя да н.э. паўночны ўсход Беларусі, у тым ліку і Аршаншчыну, насялялі плямёны угра-фінаў, і тапонім «Орша» — угра-фінскага паходжання і абазначае «праточная вада, рака; або вада, якая цячэ ў рэчышчы».
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |