Жалезны век
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жале́зны век (8 ст. да н. э. — 5 ст. н. э.) — заключны перыяд першабытнай гісторыі, калі людзі навучыліся здабываць жалеза і вырабляць з яго прылады працы. Выкарыстанне металу зрабіла карэнны пераварот у развіцці прадукцыйных сіл, выклікала вялікія змены ў грамадскіх адносінах, аказала значны ўплыў на далейшы ход гістарычнага працэсу. У гэты перыяд з’яўляецца маёмасная няроўнасць людзей. Удасканальванне працы і рост яе прадукцыйнасці садзейнічалі таму, што жыццё ў складзе рода становіцца неабавязковым. З яго вылучаюцца малыя сем’і, не звязаныя паміж сабой сваяцкімі адносінамі. Утвараюцца суседскія абшчыны, пачынаецца разлажэнне першабытнаабшчынных зносін.
Жалезны век | |
---|---|
Названа ад | жалеза |
Папярэдні ў спісе | Бронзавы век |
Дата пачатку | 1200 да н.э., 800 да н.э., 1050 да н.э., 900 да н.э. і 500 да н.э. |
Дата заканчэння | 332 да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У гістарычнай археалогіі старажытная літаратура жалезнага веку ўключае ў сябе самыя раннія тэксты захавалай рукапіснай традыцыі. Літаратура на санскрыце і кітайская літаратура квітнелі ў жалезным веку. Іншыя тэксты ўключаюць авестыйская гаты, індыйскія Веды і самыя старыя часткі Бібліі на іўрыце. Прынцыповай асаблівасцю, якая адрознівае жалезны век ад папярэдніх з’яўляецца ўвядзенне літарных знакаў, і, як следства развіццё пісьменства, што дазволіла складаць літаратуру і гістарычны запіс[1].