Гісторыя Польшчы
частка гістарычнай навукі, якая канцэнтруецца на даследаванні падзей, якія адбываліся на тэрыторыі сучаснай Польшчы, а таксама на землях, / From Wikipedia, the free encyclopedia
Польская гісторыя ахоплівае гісторыю польскай дзяржавы і польскай нацыі з Х па XXI стагоддзе. Гісторыю польскай дзяржаўнасці прынята адлічваць з часоў кіравання Мешкі I — гістарычнага князя заходніх палян, які прыняў хрысціянства па лацінскім абрадзе. Польшча была адносна стабільнай да валадарання Баляслава III Крывавустага, пасля якога пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці, завершаны ўз’яднаннем польскіх зямель каралём Уладзіславам I Лакеткам. Да 1385 г. у Каралеўстве Польскім кіравала дынастыя Пястаў, затым дынастыя Ягелонаў. У 1569 г. Каралеўства Польскае аб’ядналася з Вялікім Княствам Літоўскім у Рэч Паспалітую — федэратыўную дзяржаву, якая (пасля трох падзелаў) канчаткова скончыла сваё існаванне ў 1795 г. Тэрыторыі Польшчы знаходзіліся ў складзе Расійскай, Германскай і Аўстра-Венгерскай імперый да аднаўлення польскай дзяржаўнасці 11 лістапада 1918 г. У 1921 г. у выніку Рыжскага мірнага дагавора да Польшчы адышла Заходняя Беларусь. 1 верасня 1939 г. Трэці Рэйх пачаў Другую сусветную вайну, напаўшы на Польшчу. Пасля вайны Польшча (межы якой істотна змяніліся) стала незалежнай сацыялістычнай Польскай Народнай Рэспублікай. У 1989 г. адбыліся палітычныя змены, і да цяперашняга часу Польшча існуе як Рэспубліка Польшча (польск.: Rzeczpospolita Polska), або Трэцяя Рэч Паспалітая.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |