Уладзіслаў I Лакетак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзіслаў Лакетак[5] (польск.: Władysław I Łokietek; паміж 3 сакавіка 1260 і 19 студзеня 1261 — 2 сакавіка 1333) — князь Куявіі і Добжыня (1267—1275; пад апекай маці), удзельнае кіраванне сумесна з братамі (1275—1288), князь брэст-куяўскі і серадзскі (1288—1300), князь сандомежскі (1289—1292); леннік караля чэшскага Вацлава II (1292—1300) і рэгент у Добжынскім княстве (1293—1295), князь ленчыцкі (1294—1300), князь вялікапольскі і паморскі (1296—1300). Пасля канфлікту з Вацлавам II Чэшскім знаходзіўся ў выгнанні (1300—1304); мяркуецца, што браў удзел ва ўрачыстасцях вялікага юбілею 1300 года, арганізаванага Папам Баніфацыем VIII, знаходзіўся ў галіцкіх і славацкіх землях. Вярнуўшыся з выгнання, на чале венгерскіх атрадаў заехаў у Кракаў (1306), распаўсюдзіў сваю ўладу на Малую Польшчу і Усходняе Памор’е. У 1314 годзе далучыў да Малой Польшчы Вялікую Польшчу і вёў барацьбу за аб’яднанне ўсіх польскіх зямель. У 1320 годзе стаў каралём польскім (1320—1333). У 1327 годзе абмяняў серадзкія і ленчыцкія землі на інаўроцлаўскія і добжынскія. У 1329 годзе страціў добжынскія землі, а ў 1332 годзе — Куявію. Мянушку Лакетак (польск.: Łokietek) атрымаў з-за свайго малога росту (паводле некаторых крыніц — 140 см).
Уладзіслаў Лакетак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Władysław I Łokietek | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вацлаў III Чэшскі | ||||||
Пераемнік | прыняў каралеўскі тытул | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 20 студзеня 1320 у Кракаве | ||||||
Папярэднік | Вацлаў III Чэшскі | ||||||
Пераемнік | Казімір III Вялікі | ||||||
Нараджэнне |
не раней за 3 сакавіка 1260 і не пазней за 19 студзеня 1261 ці 1260[1] |
||||||
Смерць |
2 сакавіка 1333[2] ці 1333[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Казімір I Куяўскі[d] | ||||||
Маці | Ефрасіння[d] | ||||||
Жонка | Ядвіга Калішская[d][3] | ||||||
Дзеці | Кунігунда Польская[d], Казімір III і Лізавета Польская[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | палітыка[4] і урад[4] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найбольш важнымі дасягненнямі Уладыслава Лакетка на шляху да каралеўскага трона лічыцца задушэнне паўстанняў кракаўскага войта Альберта і познаньскага войта Пшэмка, а таксама ўмелая дыпламатычная дзейнасць.
Унук Конрада Мазавецкага, сын Казіміра I Куяўскага. Бацька Казіміра III Вялікага.
Князь Польскі з мая па чэрвень — ліпень 1305 года (1-ы раз), са жніўня — верасня 1306 па 1311 год (2-гі раз), з чэрвеня 1312 года па 20 студзеня 1320 года (3-ці раз).