Дзявочая вежа (Баку)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзявочая вежа (азерб.: Qız Qalası — Кыз-каласы, Гыз-галасы) — старажытная абарончая пабудова ў прыбрэжнай частцы «Старога горада» Ічэры-шэхер. З’яўляецца адным з важнейшых кампанентаў прыморскага «фасада» Баку. Яе суровы масіў узвышаецца ў прыбрэжнай частцы феадальнага горада — Крэпасці, Ічэры-шэхер. Вежа стаіць на скале, часткова абліцаванай гладка часаным камянём і абароненай крапасной сцяной з сістэмай паўкруглых выступаў, якія паднімаюцца ад падножжа амаль да самай вяршыні.
Хуткія факты Дзявочая вежа, Краіна ...
Вежа | |
Дзявочая вежа | |
---|---|
азерб.: Qiz Qalasi | |
40°21′58,20″ пн. ш. 49°50′14,10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Азербайджан |
Горад | Баку |
Архітэктурны стыль | Шырвана-апшэронская школа |
Архітэктар | Масуд ібн Давуд |
Дата заснавання | XII ст. (пабудавана на месцы будынкаў VII-VI ст. да н.э.[1]) |
Статус | Аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА |
Вышыня | 29,5 м |
Стан | музей |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць