Дзяржынская (гара)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржынская гара (трансліт.: Dziaržynskaja hara; да 1958 — Святая гара[1]) — найвышэйшы пункт Мінскага ўзвышша і Беларусі, знаходзіцца каля вёскі Скірмантава Дзяржынскага раёна, за 20 км на поўнач ад Дзяржынска, за 30 км на паўднёвы захад ад Мінска.
Вышыня | 345 м |
---|---|
Размяшчэнне | Мінскае ўзвышша |
Каардынаты | 53°51′ пн. ш. 27°04′ у. д.HGЯO |
Вышыня над узроўнем мора складае 345 м. Над узроўнем бліжэйшых рэк пагорак узвышаецца на 40—50 м.
Гара складзена з марэны сожскага зледзянення, укрыта лёсападобнымі пародамі (суглінкамі і супескамі), сфарміраванымі ў час апошняга, паазерскага зледзянення. Мае выгляд буйнога пакатага ўзвышэння. Паўднёва-заходнія схілы больш выразныя, стромкасцю да 5°, пад лесам; паўночныя і ўсходнія спадзістыя, да 2—1,5°, разараныя. Адносныя перавышэнні 30—35 м/км².
Каля падэшвы гары пачынаюцца вытокі такіх рэк, як (Пціч, Іслач, Сула, Уса).
Рака Іслач даўжынёй 102 км бярэ свой выток на адлегласці 1,4 км на паўночны ўсход ад гары Дзяржынскай.