Жмураўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жму́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Жмураўка.
Жмураўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Жмураўка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 4 032 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Бронскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Ровенска-Слабадскога сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Воўчая Гара і Іванаўка)[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Заспенскага сельсавета перададзена вёска Красназем’е[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4653 чалавекі[3], з іх 95,2 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 4032 чалавекі[5].