Капараўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́параўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Капараўка.
Капараўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Капараўка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 26 верасня 2006 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Будкаўскага і Маўчанскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 26 сакавіка 1987 года ў склад Перасвяцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Корасцень, Маўчаны і пасёлак Падмосце)[1]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Караваціцкага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Будка, Капараўка, Лазараўка і пасёлкі Багданаўка і Прудзішча.