Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Мядзел)
касцёл 18 ст. у Мядзелі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі з гары Кармель) — каталіцкі храм, помнік архітэктуры позняга барока у Мядзеле, пабудаваны ў 1754 годзе.
Хуткія факты Касцёл Маці Божай Шкаплернай, Краіна ...
Каталіцкі храм | |
Касцёл Маці Божай Шкаплернай | |
---|---|
| |
54°52′56″ пн. ш. 26°55′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мядзел |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасць | Ордэн босых кармелітаў |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснавання | 1754 |
Будаўніцтва | 1754 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У парафіі касцёла з часу яго пабудовы апякаюцца айцы кармеліты босыя. Кармеліты босыя — манахі жабрацкага каталіцкага ордэну, які бярэ свой пачатак на Святой Зямлі. Ордэн быў значна распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі.
Касцёл пабудаваны з цэглы і выкананы ў стылі барока. Інтэр’ер аздоблены ў стылі ракако.
Касцёл Маці Божай Шкаплернай часта блытаюць з касцёлам Святога Станіслава, аднак насамрэч Станіслаўскі касцёл знаходзіўся ў Новым Мядзеле за рэстаранам, быў збудаваны з дрэва і спалены падчас Другой сусветнай вайны.