Кляштар Райхенау
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кляштар Райхенау (ням.: Kloster Reichenau) — бенедыкцінскі кляштар на востраве Райхенау на Бодэнскім возеры. Разам з Санкт-Галенскім абацтвам і кляштаром у Фульдзе належыць да найбольш значных помнікаў эпохі Каралінгаў у Германіі. У кляштары знаходзяцца цэрквы св. Марыі і Марка, св. Пятра і Паўла і св. Георгія, пабудаваныя ў IX—XI стст. У кляштары захаваўся насценны роспіс, якая лічыцца самым старым у Германіі.
Манастыр | |
Кляштар Райхенау | |
---|---|
Kloster Reichenau | |
| |
47°41′57″ пн. ш. 09°03′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Востраў |
|
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Канстанцкае біскупства[d] |
Ордэнская прыналежнасць | бенедыкцінцы |
Тып | мужчынскі |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Заснавальнік | біскуп св. Пірмін |
Дата заснавання | 724 |
Дата скасавання | 1803 |
Будынкі | |
царква св. Марыі і Марка • царква св. Пятра і Паўла • царква св. Георгія | |
Вядомыя насельнікі | Герман з Райхенау |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кляштар уключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2000 г.
Заснаваны ў 724 г. біскупам св. Пірмінам у пераважна паганскай на той перыяд часу Алеманіі. Па легендзе св. Пірмін, прыбыўшы на востраў Райхенау, выгнаў з яго вадзяных змей. Там, дзе на востраў ступіла яго нага, забіла крыніца.
Першы росквіт кляштара прыпадае на VIII—IX стст. — перыяд хрысціянізацыі Алеманіі. Пры абаце Хейтоне кляштар усталяваў сувязі з Візантыяй, у ім вывучалі грэчаскую мову. Паводле «Кнігі пабрацімаў» кляштара Райхенау ў 870-я гг. у ім спыняўся апостал славян святы Мяфодзій, выгнаны сваімі праціўнікамі з Маравіі ў Швабію, а таксама яго грэчаскія місіянеры-спадарожнікі. Хутчэй за ўсё іменна ў Райхенау быў складзены «Баварскі географ» (традыцыйная назва па месцы пазнейшага захоўвання ў Мюнхене) — каталог этнонімаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, дзе згадваецца Русь (Ruzzi) і шэраг невядомых па іншых крыніцах славянскіх і балтыйскіх плямён. Абатам кляштара Райхенау ў 40-х гг. IX у. быў Валафрыд Страбон.
Другі культурны росквіт Райхенау адносіцца да часу Атонаўскага Адраджэння. Дзякуючы заступніцтву Атонаў I і II атрымала вядомасць школа кніжнай мініяцюры кляштара Райхенау. У XI стагоддзі ў кляштары жыў і працаваў вядомы сярэдневяковы вучоны і тэарэтык музыкі Герман з Райхенау.
Кляштар быў секулярызаваны ў 1803 г. З 2001 г. на востраве пасялілася невялікая група манахаў-бенедыкцінцаў.