Крупаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кру́паўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Крупава.
Крупаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Крупава |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 21 лютага 2023 |
Насельніцтва (2009) | 2 977 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Аполінскага і Запольскага сельсаветаў[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Гервянікаўскага сельсавета перададзена вёска Белевічы[2]. 3 красавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гервянікаўскага сельсавета. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мыцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Банцавічы, Дайнава II, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі і Рапэйкі)[3]. 27 сакавіка 1978 года ў склад сельсавета з Дубровенскага сельсавета перададзены вёскі Колышкі, Малейкаўшчына, Споркаўшчына, Стругі, Чахаўцы[4]. 24 красавіка 1978 года з часткі сельсавета ўтвораны Дзітвянскі сельсавет, у яго склад перададзены 16 населеных пунктаў: Банцавічы, Бельскія, Дайнава 1, Дайнава 2, Дамейкі, Дзітва, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі, Мальгі, Рапэйкі, Рылаўцы, Хрулі, Хутар Янцавічы, Янцавічы, Яўсеевічы[5]. 21 лютага 2023 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дварышчанскага (8 населеных пунктаў: аграгарадок Гуды, вёскі Аўсядава, Верх-Ліда, Вялікае Сяло, Колышкі, Малэйкаўшчына, Споркаўшчына і Чахаўцы) і Дзітвянскага (16 населеных пунктаў: аграгарадок Крупава, вёскі Абрубы, Белевічы, Бенкевічы, Бярнуці, Верх-Крупава, Ворнішкі, Вялікія Рэксці, Жырмуны, Кербядзі, Козічы, Навіцкія 3, Наркуны, Пурсці, Чэрнікі і Шаўдзюкі) сельсаветаў[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 2977 чалавек[7], з іх 67,1 % — палякі, 26,0 % — беларусы, 4,6 % — рускія[8].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты.