Аполінскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Апо́лінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Аполін.
Хуткія факты Аполінскі сельсавет, Краіна ...
Аполінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лідскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Аполін |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да новаўтворанага Крупаўскага сельсавета[1].