Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2014/2015
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2014/15 — 23-ці розыгрыш Лігі чэмпіёнаў УЕФА і 60-ы розыгрыш Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў. Фінальны матч адбыўся 6 чэрвеня 2015 года на Алімпійскім стадыёне у Берліне[1]. Перможцам пяты раз у сваёй гісторыі стала іспанская «Барселона», якая ў фінале перамагла італьянскі «Ювентус» з лікам 3:1.
Хуткія факты Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2014/2015 ...
Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2014/2015 2014/15 UEFA Champions League | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Тэрміны адбору | 1 ліпеня — 27 жніўня 2014 |
Тэрміны групавой стадыі | 16 верасня 2014 — 6 чэрвеня 2015 |
Лік удзельнікаў | 77 |
на групавой стадыі | 32 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Барселона (5-ы раз) |
Фіналіст | Ювентус |
Фінал | Алімпійскі стадыён Берлін |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 5 066 253 (40 857 за гульню) |
Згуляна матчаў | 124 |
Забіта галоў | 357 (2.88 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Крыштыяну Раналду (10) Ліянель Месі (10) Неймар (10) |
< 2013/14 2015/16 > |
Закрыць
Гэта быў першы розыгрыш турніру, у якім клубы павінны адпавядаць правілам фінансавай сумленнай гульні УЕФА[2]. Клуб, прадстаўнік Гібралтара, чыя футбольная асацыяцыя была прынята ў якасці 54-га члена УЕФА на кангрэсе арганізацыі ў маі 2013 года[3], дэбютаваў у спаборніцтве[4].