Малінаўскі сельсавет (Лоеўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Малі́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Малінаўка.
Малінаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лоеўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Малінаўка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 744 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Баршчоўскі сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Баршчоўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Астраўскога, Буда-Петрыцкага і Вялікадуброўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна. 30 ліпеня 1963 года вёска Баршчоўка перайменавана ў Новую Баршчоўку, а сельсавет — у Новабаршчоўскі сельсавет[1]. 29 студзеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хаткаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Вулкан, Карпаўка, Лесуны, Малінаўка, Рудня Удалёўская, Удалёўка і Хаткі) сельсаветаў[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 2 жніўня 1966 года ў склад сельсавета з Вышамірскага сельсавета Рэчыцкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Белы Калодзеж, Вышкаў-Бурыцкае, Рудня-Бурыцкае)[3]. 3 снежня 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малінаўка, сельсавет перайменаваны ў Малінаўскі[4]. 23 верасня 2011 года скасаваны вёскі Вышкаў-Бурыцкае, Дуброва, Карпаўка, Рудня Удалёўская і пасёлак Кірава[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 936 чалавек[6], з іх 93,6 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,5 % — малдаване, 0,4 % — немцы[7]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 744 чалавекі[8].