Мамлюкскі султанат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мамлюкскі султанат — сярэднявечная феадальная дзяржава на Блізкім Усходзе, якая праіснавала з 1250 па 1517 гады[2]. Султанат утварыўся ў выніку захопу ўлады ў Каіры мамлюкамі, якія зрынулі дынастыю Аюбідаў.
Хуткія факты Мамлюкскі султанат, Сталіца ...
Манархія | |||
Мамлюкскі султанат | |||
---|---|---|---|
سلطنة المماليك Sultanat al-Mamalik | |||
|
|||
|
|||
1250 — 1517
|
|||
Сталіца | Каір | ||
Мова(ы) | арабская, кыпчакская[1], абхаза-абазінская, чаркеская | ||
Афіцыйная мова | арабская і Mamluk-Kipchak[d] | ||
Рэлігія | іслам | ||
Форма кіравання | манархія | ||
Дынастыя |
Бахрыты (1250—1382) Бурджыты (1382—1517) |
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Не блытаць з дынастыяй мамлюкаў Індыі.
У 1261 годзе пад уладу султаната перайшлі ісламскія святыні Аравіі — Мекка і Медзіна. У 1382 годзе каста мамлюкаў арганізавала пераварот і абвясціла султанам свайго прадстаўніка Баркука, выхадца Чаркесіі. Заснаваная Баркукам чаркеская дынастыя Бурджытаў кіравала Мамлюкскім султанатам да канца яго існавання. У 1517 годзе султанат быў заваяваны Асманскай імперыяй. Егіпет атрымаў аўтаномны статус, ім кіравалі турэцкія намеснікі — пашы.