Мекка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ме́ка або Ме́кка (араб. مكة, мянушка: Umm Al Qura — «Маці ўсіх вёсак») — адзін вялікшых гарадоў Саудаўскай Аравіі, святы горад іслама. Знаходзіцца ў падножжа горнага масіва Джабар аль-Карнайт у вузкай даліне Абрахама, у 100 км ад Чырвонага мора. Насельніцтва налічвае каля 1,7 млн чалавек.
Горад
| ||||||||||||||||||
Арбітры беларускага правапісу падаюць назву горада і з дзвюма[2][3] і з адной[4][5] літарай к.
Мекка з’яўляецца цэнтрам ісламу, і самым святым горадам для мусульман, уваход у горад прадстаўнікам іншых рэлігій забаронены. Згодна з уяўленнямі мусульман у Мецы нарадзіўся прарок Магамет (у 571 годзе), а таксама месца атрымання мекскіх сур Карана. Пасля вяртання прарока Магамета з Медзіны ў Мекку ў 630 годзе горад з’яўляецца мэтай паломніцтва ўсіх мусульман. Пасля ўсталявання ў горадзе ўлады дынастыі Аліядаў у 960 годзе, яны атрымалі тытул шарыфаў. Шарыфы Меккі захоўвалі незалежнасць ад халіфата, якую змаглі захаваць нават пасля далучэння Меккі ў склад Асманскай імперыі ў 1517 годзе. З 1924 года Мекка належыць Саудаўскай Аравіі.
Самым вядомым месцам горада з’яўляецца квадратны будынак назначаны прарокам Магаметам — Кааба. Вакол яго пабудаваная мячэць Аль-Харам, у якім адначасова могуць памясціцца 300 тыс. вернікаў. Гэта самае святое месца для мусульман. У паўднёва-ўсходнім вугле Каабы знаходзіцца чорны камень (al-hadżar al-aswad), які з’яўляецца мэтай хаджа — паломніцтва мільёнаў мусульман. Чорны камень — гэта метэарыт, які, як мяркуюць мусульмане, даслаў ім Алах. Упершыню горад узгадваецца як Макараба, які, да з’яўлення ісламу меў значную ролю ў гандлі паміж краінамі Блізкага Усходу і Міжземнамор’ем, з’яўляўся рэлігійным цэнтам паганскіх плямёнаў Аравійскага паўвострава.