Мустафа Кемаль Атацюрк
турэцкі палітык, рэфарматар і ваенны кіраўнік, першы прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мустафа Кемаль Атацюрк; Газі Мустафа Кемаль-паша (турэцк.: Mustafa Kemal Atatürk, 19 мая 1881 — 10 лістапада 1938) — асманскі і турэцкі рэфарматар, палітык, дзяржаўны дзеяч і военачальнік; заснавальнік і першы лідар Рэспубліканскай народнай партыі Турцыі; першы прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі, заснавальнік сучаснай турэцкай дзяржавы. Уваходзіць у спіс 100 самых вывучаных асоб у гісторыі.
Мустафа Кемаль Атацюрк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
турэцк.: Mustafa Kemal Atatürk | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ісмет Інёню Алі Фэтхі Ок'яр Ісмет Інёню Махмуд Джэляль Баяр |
||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Ісмет Інёню | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Алі Фэтхі Ок'яр | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Мустафа Фэвзі Чакмак-паша | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Ісмет Інёню | ||||||
Нараджэнне |
не раней за 1880 і не пазней за 1881 |
||||||
Смерць |
10 лістапада 1938(1938-11-10)[3][4][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | турэцк.: Ali Rıza oğlu Mustafa | ||||||
Бацька | Ali Rıza Efendi[d] | ||||||
Маці | Zübeyde Hanım[d] | ||||||
Жонка | Latife Uşaki[d] | ||||||
Дзеці | Sabiha Gökçen[d], Ülkü Adatepe[d], Abdurrahim Tuncak[d], Afet İnan[d], Zehra Aylin[d], Rukiye Erkin[d], Nebile İrdelp[d] і Sığırtmaç Mustafa[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Сухапутныя войскі Турцыі[d] | ||||||
Званне | Mareşal[d][7] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узначаліўшы пасля паразы (кастрычнік 1918) Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне нацыянальна-рэвалюцыйны рух і вайну за незалежнасць у Анатоліі, дамогся ліквідацыі марыянеткавага ўраду султана і акупацыйнага рэжыму, стварыў новую, заснаваную на нацыяналізме («суверэнітэце нацыі»), рэспубліканскую дзяржаву, правёў шэраг сур’ёзных палітычных, сацыяльных і культурных рэформ, такіх як: ліквідацыя султанату (1 лістапада 1922 года), абвяшчэнне рэспублікі (29 кастрычніка 1923 года), скасаванне халіфата (3 сакавіка 1924 года), увядзенне свецкага навучання, закрыццё дэрвішскіх ордэнаў, рэформа адзення (1925), прыняцце новага крымінальнага і грамадзянскага кодэксаў па еўрапейскім узоры (1926), лацінізацыя алфавіту, ачышчэнне турэцкай мовы ад арабскіх і персідскіх запазычанняў, аддзяленне рэлігіі ад дзяржавы (1928), прадастаўленне выбарчых правоў жанчынам, адмена тытулаў і феадальных формаў звароту, увядзенне прозвішчаў (1934), стварэнне нацыянальных банкаў і нацыянальнай прамысловасці. Як старшыня Вялікага Нацыянальнага Сходу (1920—1923) і затым (з 29 кастрычніка 1923 года) як прэзідэнт рэспублікі, пераабіраўся на гэты пост кожнае чатырохгоддзе, а таксама як незмяняльны старшыня створанай ім Народна-рэспубліканскай партыі, набыў у Турцыі беспярэчны аўтарытэт і дыктатарскія[8] паўнамоцтвы.