Ордэн Ганаровага легіёна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Ганаровага легіёна (фр.: Ordre national de la Légion d'honneur) — французскі нацыянальны ордэн, заснаваны Напалеонам Банапартам 19 мая 1802 года па прыкладзе рыцарскіх ордэнаў. Паводле кодэкса Ганаровага легіёна і вайсковага медаля[1] гэта ганаровая арганізацыя мае статус і правы юрыдычнай асобы. Прыналежнасць да ордэна з'яўляецца найвышэйшым знакам адрознення, пашаны і афіцыйнага прызнання асаблівых заслуг у Францыі. Прыём у члены ордэна ажыццяўляецца за выдатныя ваенныя ці грамадзянскія заслугі прэзідэнтам Французскай рэспублікі, які з'яўляецца гросмайстрам (grand maitre) ордэна. Ганаровы легіён гуляе, такім чынам, ролю адной з найважнейшых інстытуцый французскай дзяржавы і сімвалаў рэспублікі. За некаторымі выключэннямі, у ордэн не прымаюць пасмяротна[2]. Па сцвярджэнню генерала Дэ Голя, «Ганаровы легіён — гэта супольнасць эліты жывых»[3][4][5].
Ордэн Ганаровага легіёна | |||
---|---|---|---|
Ordre national de la Légion d'honneur | |||
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Ordre national de la Légion d'honneur | ||
Дэвіз | Honneur et Patrie | ||
Краіна | Францыя | ||
Тып | ордэн | ||
Дата заснавання | 19 мая 1802 года | ||
Статус | уручаецца | ||
Першае | 14 ліпеня 1804 | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | не | ||
Малодшая | Ордэн Вызвалення | ||
Сайт | legiondhonneur.fr (фр.) (англ.) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |