Нарвегія на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарвегія ўдзельнічае ў конкурсе песні Еўрабачанне з 1960 года. За ўвесь час краіна два разы адмаўлялася ад удзелу: у 1970 (з-за нязгоды з сістэмай галасавання) і ў 2002 (дыскваліфікавана з-за дрэнных вынікаў у мінулым годзе).
Нарвегія | |
---|---|
Вяшчальнік | NRK |
Адбор | Нацыянальны
1960–1969
1971–1990 1992–2001 2003–2021 Унутраны
1991
|
Удзелы | |
Удзелы | 58 (55 у фінале) |
Першы выступ | 1960 |
Лепшы вынік | 1, 1985, 1995, 2009 |
Горшы вынік | 18 (паўфінал), 2007 |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |
Нарвегія тры разы была пераможцай конкурсу: у 1985 годзе, калі краіну прадстаўлялі Bobbysocks з песняй «La det swinge», у 1995, калі прадстаўнікамі краіны быў гурт Secret Garden, з песняй «Nocturne» і ў 2009, калі ўдзельнікам ад Нарвегіі быў спявак беларускага паходжання Аляксандр Рыбак, з песняй «Fairytale». У фінале Рыбак набраў 387 балаў, гэта стала рэкордным вынікам. Рэкорд трымаўся, пакуль не была ўведзена новая сістэма галасавання ў 2016 годзе. Разам з трыма перамогамі краіна 11 разоў была ў топ-5.
Акрамя таго Нарвегіяй пастаўлены таксама «рэкорд» па колькасці апошніх месцаў. За ўсю гісторыю ў фіналах конкурсу Нарвегія была апошняй 11 разоў, з іх 4 паразы былі з нулявым вынікам.
За ўсю гісторыю ўдзелу ў фінале Нарвегія атрымала 3118 балаў, а ў паўфінале — 1432 бала.