Конкурс песні Еўрабачанне 2016
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 2016 (англ.: Eurovision Song Contest 2016; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2016; шведск.: Eurovisionsschlagerfestivalen 2016) — 61-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які адбыўся ў Стакгольме (Швецыя). Краіна стала пераможцай папярэдняга конкурсу «Еўрабачанне 2015», што прайшоў у Вене (Аўстрыя) з песняй «Heroes» у выкананні Монса Сельмерлёва, які набраў 365 балаў. Даты для абодвух паўфіналаў — 10 мая і 12 мая, фіналу конкурсу — 14 мая 2016 года. Швецыя прымала ў сябе конкурс шосты раз, краіне спатрэбілася 3 гады для таго, каб паўтарыць поспех 2012 года, дзе пераможцам стала Ларын. Конкурс праводзіла шведская нацыянальная тэлерадыёкампанія SVT пад кіраўніцтвам Еўрапейскага вяшчальнага саюза.
Конкурс песні Еўрабачанне 2016 | |
---|---|
Дата | |
1-ы паўфінал | 10 мая 2016 |
2-і паўфінал | 12 мая 2016 |
Фінал | 14 мая 2016 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Швецыя, Стакгольм, «Глобен-Арэна»[1] |
Вядучы(я) | Монс Сельмерлёў Петра Медэ[2] |
Супервайзер | Ён Ола Санд |
Тэлеканал гаспадароў | SVT |
Адкрыццё | 1-ы паўфінал: «Heroes» ў выкананні Монса Сельмерлёва[3]
1-і паўфінал: «Гэта Еўрабачанне», музыка: Мэтысан Бэйли; словы: Мэтысан Бэйли, Эдвард аф Сіллен, ды Даниэль Рэн у выкананні Петры Медэ и Монса Сельмерлёва |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 42 |
Дэбют | няма |
Вяртанне | Балгарыя Боснія і Герцагавіна Украіна Харватыя |
Адмовіліся ад удзелу | Партугалія Румынія (дысквал.) |
Карта ўдзельнікаў
Краіны, якія прайшлі ў фінал Краіны, якія не прайшлі ў фінал Краіны, якія ўдзельнічалі раней | |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | 50 % тэлегледачы + 50 % журы. Кожная краіна дае 1-8, 10, 12 балаў 10 песням: асобна журы, і асобна тэлегледачы[4]. |
Нуль ачкоў | няма |
Пераможная песня | «1944» (Украіна) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2015 2017► |
Пераможцам у конкурсе Еўрабачанне 2016 стала Джамала, якая прадстаўляла Украіну. Яна выконвала песню «1944». Аўстралія і Расія занялі другое і трэцяе месца адпаведна.
У конкурсе ўзялі удзел 42 краіны. Пра гэта стала вядома 26 лістапада 2015 года. Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Украіна і Харватыя вярнуліся на конкурс. Краіна-дэбютант мінулага года Аўстралія працягвае свой удзел. Партугалія адмовілася ад удзелу ў дадзеным годзе, Румынію адхілілі з-за запазычанасцей перад Еўрапейскім вяшчальным саюзам, яшчэ 14 краін працягнулі няўдзел з мінулых гадоў.
«Еўрабачанне 2016» паглядзела каля 204 мільёны тэлеглядачоў, гэта на 5 мільёнаў больш, чым у мінулым 2015 годзе[5].