Нахаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
На́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Нахаў.
Нахаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Нахаў |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 591 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Глінна-Слабадскога, Замосцеўскага і Лозкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 21 кастрычніка 1968 года ў склад Малааўцюкоўскага сельсавета перададзена вёска Глінная Слабада[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 799 чалавек[2], з іх 91,6 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 1,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 591 чалавек[4].