Новабарсуцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Новабарсу́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Новы Барсук.
Новабарсуцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новы Барсук |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 12 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 706 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Новабарсукоўскі сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Смагарынскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Калініна[1]. 26 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана частка скасаванага Маладушскага сельсавета (вёскі Лясное, Маладуша, Сяргееўка)[2]. 12 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вышамірскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 706 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: вёскі Лясное, Маладуша, Новы Барсук, Стары Барсук, Сяргееўка і пасёлак Зара Свабоды.