Парламенцкія выбары ў Германіі (1928)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Федэральныя выбары адбыліся ў Германіі 20 мая 1928 года[1]. Сацыял-дэмакратычная партыя засталася найбуйнейшай партыяй у Рэйхстагу, павялічыўшы сваю прысутнасць да 153 месцаў з 491[2]. Яўка выбаршчыкаў склала 75,6 %[3]. Фарміраванне кааліцыйнага ўрада не ўяўляла фармальных цяжкасцяў, аднак амаль з самага пачатку ў ім выявіліся трэнні паміж «веймарскай кааліцыяй» (СДПГ, каталіцкая партыя Цэнтра і Нямецкая дэмакратычная партыя) і больш правай Нямецкай народнай партыяй.
20 мая 1928 (1928-05-20) | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 75,6% ▼ 3.2% | ||
|
|||
Глава партыі: | Герман Мюлер Ота Вельс Артур Крыспен |
Куна фон Вэстарп | Вільгельм Маркс |
Партыя: | СДПГ | Нямецкая нацыянальная народная партыя | Партыя цэнтра |
Глава партыі з: | 1919 | 1924 | 1922 |
мінулая колькасць месцаў: | 131 | 103 | 69 |
Месцаў атрымана: | 153 (▲22) | 73 (▼30) | 61 (▼8) |
Галасоў: | 9 152 979 (29,8%) |
4 381 563 (14,2%) |
3 712 152 (12,1%) |
Змена долі галасоў: | ▲3,8% | ▼6,3% | ▲1,5% |
Глава партыі: | Эрнст Тэльман | Густаў Штрэземан | Эрых Кох-Везер |
Партыя: | Камуністычная партыя Германіі | Нямецкая народная партыя | Нямецкая дэмакратычная партыя |
Глава партыі з: | 1925 | 1919 | 1924 |
мінулая колькасць месцаў: | 45 | 51 | 32 |
Месцаў атрымана: | 54 (▲9) | 45 (▼6) | 25 (▼7) |
Галасоў: | 3 264 793 (10,6%) |
2 679 703 (8,7%) |
1 479 374 (4,8%) |
Змена долі галасоў: | ▲1,6% | ▼1,4% | ▼1,5% |
Вынікі выбараў у Рэйхстаг (1928) |
Акрамя СДПГ, электаральны поспех спадарожнічаў камуністам і кансерватыўнай Імперскай партыі сярэдняга класа. Нямецкая нацыянальная народная партыя засталася на фармальным другім месцы, але знізіла прадстаўніцтва ў рэйхстагу з 20% да 14% галасоў.
Незадоўга да таго рэфармаваная Нацыянал-сацыялістычная партыя ўдзельнічала ў выбарах, аднак здолела правесці ў Рэйхстаг толькі 12 дэпутатаў. Магчымая прычына складаецца ў тым, што Гітлер мала цікавіўся гэтымі выбарамі, аддаючы перавагу сканцэнтраванню на ўмацаванні сваіх пазіцый унутры партыі.