Адольф Гітлер
нямецкі палітык, лідар і заснавальнік нацыянал-сацыялізму / From Wikipedia, the free encyclopedia
Адо́льф Гі́тлер (ням.: Adolf Hitler; 20 красавіка 1889, Браунаў-на-Іне, Аўстра-Венгрыя — 30 красавіка 1945, Берлін, Германія) — нямецкі палітык і лідар нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі (ням.: Nationalsozialistische Deutsche Arbeiterpartei (NSDAP)). Быў канцлерам Германіі з 1933 па 1945, а таксама дыктатарам Трэцяга Рэйха (у якасці фюрара і рэйхсканцлера) з 1934 па 1945. Гітлер з’яўляўся цэнтральнай фігурай Нацысцкай Германіі, Другой сусветнай вайны ў Еўропе і Халакоста.
Нацыянал-сацыялізм |
Асноўныя паняцці |
Дыктатура • Правадырызм • Правая ідэалогія • Шавінізм • Расавая палітыка • Мілітарызм • Антыдэмакратызм |
Ідэалогія |
Фёлькішэ бевегунг • «25 пунктаў» • «Мая барацьба» • Унтэрменш • Нюрнбергскія расавыя законы • Расавая тэорыя Гюнтэра • Расавая палітыка • «Міф дваццатага стагоддзя» |
Гісторыя |
Трэці рэйх • Ноч доўгіх нажоў • Крыштальная ноч • Другая сусветная вайна • Вырашэнне чэшскага пытання / яўрэйскага пытання • Катастрофа еўрапейскага яўрэйства • Халакост • Нюрнбергскі працэс |
Асобы |
Адольф Гітлер • Відкун Квіслінг • Войцех Тука • Генрых Гімлер • Герман Герынг • Рудольф Гес |
Арганізацыі |
НСДАП • СА • СС • Гітлерюгенд • Вервольф • Саюз нямецкіх дзяўчат • Юнгфольк • Саюз дзяўчынак • Зімовая дапамога • Германскі працоўны фронт • Сіла праз радасць • Вера і прыгажосць • Нацыянал-сацыялістычныя (мехкорпус • авіякорпус • народная дабрачыннасць • жаночая арганізацыя • саюз студэнтаў • саюз урачоў • саюз настаўнікаў • саюз юрыстаў • саюз дапамогі ахвярам вайны) |
Нацысцкія партыі і рухі |
Венгрыя • Паўночны Каўказ • Бельгія • Нідэрланды • Чачня • Нарвегія • Латвія • Беларусь |
Роднасныя паняцці |
Фашызм • Антыкамунізм • Неанацызм • Інтэгральны нацыяналізм • Нацысцкі акультызм |
Партал:Нацысцкая Германія · Праект «Фашызм» |
Экспансіянісцкая палітыка Гітлера стала адной з галоўных прычын развязвання Другой сусветнай вайны. З яго імем злучаны шматлікія злачынствы супраць чалавецтва, здзейсненыя нацысцкім рэжымам як у самой Германіі, так і на акупаваных ёю тэрыторыях, улучаючы Халакост. Міжнародны ваенны трыбунал прызнаў злачыннымі створаныя Гітлерам арганізацыі (СС, Служба бяспекі (СД) і гестапа) і само кіраўніцтва нацысцкай партыі.