Перасвятоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Перасвято́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Перасвятое.
Перасвятоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Перасвятое |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 876 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Перасвяцкі (Перасвятоўскі) сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Гарывадскага і Рабусоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Капараўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Корасцень, Маўчаны і пасёлак Падмосце)[1]. 28 снежня 2005 года сельсавет перайменаваны ў Перасвятоўскі[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1047 чалавек[3], з іх 95,0 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 876 чалавек[5].