Ручаёўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ручаё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Ручаёўка.
Ручаёўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лоеўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ручаёўка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 539 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Алешкаўскага, Грохаўскага, Дзімамерыцкага, Карчомскага і Крывінскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[1]. 23 верасня 2011 года скасавана вёска Старая Алешкаўка[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 669 чалавек[3], з іх 99,4 % — беларусы[4]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 539 чалавек[5].