Субдамінанта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Субдаміна́нта (фр.: sousdominante, ад лац.: sub — «пад» + dominans — «які пануе») у тэорыі музыкі — чацвёртая ступень мажорнага і мінорнага ладавых гукарадаў. Субдамінантай таксама называюць трохгучанне, пабудаванае на чацвёртай ступені. Субдамінанта — адна з трох асноўных (побач з тонікай і дамінантай) танальных функцый. У аналітычнай разметцы пазначаецца рымскай лічбай IV або лацінскай літарай S.