Суб’екты Расійскай Федэрацыі
канстытуцыйная адзінка найвышэйшага ўзроўню ў Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Суб’ект Расійскай Федэрацыі або скарочана суб’ект Федэрацыі, суб’ект Расіі — тэрытарыяльная адзінка верхняга ўзроўню ў Расійскай Федэрацыі.
Палітыка |
Расія |
Артыкул — частка серыі: |
Палітычная сістэма
Судовая сістэма
Федэратыўны лад Выбары
|
Паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, Расія з’яўляецца федэратыўнай дзяржавай і складаецца з раўнапраўных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, на цяперашні час з 89[1] суб’ектаў — рэспублік, краёў, абласцей, гарадоў федэральнага значэння, аўтаномных абласцей, аўтаномных акруг. Кожны суб’ект федэрацыі, акрамя федэральных органаў, мае сваю выканаўчую (звычайна, губернатара або кіраўніка), заканадаўчую (рэгіянальныя парламенты) і судовую (канстытуцыйны (статутны) суд суб’екта) галіны ўлады. Суб’екты маюць сваю ўласную канстытуцыю або статут, а таксама ўласнае заканадаўства, якое прымаецца рэгіянальнымі парламентамі. Суб’екты федэрацыі маюць па два прадстаўніка ў верхняй палаце расійскага парламента — Савеце Федэрацыі. Ва ўзаемаадносінах з федэральнымі органамі дзяржаўнай улады ўсе суб’екты федэрацыі паміж сабой раўнапраўныя. Суб’екты маюць паўнамоцтвы вырашаць пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй да ведання суб’ектаў. Суб’екты Расійскай Федэрацыі не маюць права выхаду з яе складу.