Рэферэндум
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэферэ́ндум[1] (ад лац.: Referendium) — форма непасрэднага волевыяўлення грамадзян, якая выяўляецца ў галасаванні па найбольш значных пытаннях агульнадзяржаўнага, рэгіянальнага або мясцовага маштабу. Рэферэндум — найважнейшы інстытут прамой дэмакратыі. Уяўляе сабой непасрэдную праватворчасць народа. Рэферэндум — гэта адзін са спосабаў ўдзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў, важных для дзяржавы і для кожнага асобнага грамадзяніна. Прынятае чалавекам рашэнне ўплывае на вынік працэдуры і павінна быць падмацавана дасведчанасцю (інфармаванасцю) па дадзеным пытанні.
Умовы правядзення рэферэндуму і яго працэдура рэгулююцца канстытуцыямі і заканадаўствам адпаведных краін.