Суперкубак Беларусі па футболе 2015
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суперкубак Беларусі па футболе 2015 — шосты розыгрыш Суперкубка Беларусі, штогадовага футбольнага матча, у якім сустракаюцца чэмпіёны Вышэйшай лігі Чэмпіянату Беларусі і пераможцы Кубка Беларусі мінулага сезону.
Суперкубак Беларусі па футболе 2015 | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Суперкубак Беларусі па футболе 2015 | |||||||
|
|||||||
Серыя пенальці (0:3) | |||||||
Дата | 14 сакавіка 2015 | ||||||
Стадыён | «Хваля», Пінск | ||||||
Арбітр | Сяргей Цынкевіч | ||||||
Наведвальнасць | 3100 | ||||||
Надвор'е | +4 С°, дождж, вецер | ||||||
← 2014 2016 → |
29 студзеня 2015 года на пасяджэнні БФФ, было прынята рашэнне ўпершыню правесці Суперкубак па-за межамі Мінска і Футбольнага манежа — месцам правядзення матчу быў абраны стадыён «Хваля» ў Пінску[1]. У ім прынялі ўдзел БАТЭ з Барысава, чэмпіён Беларусі 2014, і «Шахцёр» з Салігорска, пераможца Кубка Беларусі 2014.
Асноўны час матчу скончыўся з лікам 0:0, і, згодна з рэгламентам, адразу была прызначана серыя пенальці. Героем серыі стаў брамнік БАТЭ Сяргей Чэрнік, які здолеў парыраваць тры ўдары суперніка і прынёс свайму клубу перамогу. Такім чынам, БАТЭ ў пяты раз стаў уладальнікам Суперкубка.