Тальскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Та́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Таль.
Тальскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Любанскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Таль |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 10 красавіка 1969 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 569 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Таль. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Любанскага сельсавета[1], які 10 красавіка 1969 года перайменаваны ў Тальскі сельсавет.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1888 чалавек[2], з іх 97,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1569 чалавек[4].