Любанскі сельсавет (Любанскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Любанскі сельсавет.
Лю́банскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — гарадскі пасёлак Любань.
Хуткія факты Любанскі сельсавет, Краіна ...
Любанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Любанскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Любань |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання |
24 верасня 1926, 10 красавіка 1969 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі. Цэнтр — мястэчка Любань. Скасаваны 24 верасня 1926 года ў сувязі з утварэннем Любанскага местачковага савета і Слабадскога сельсавета.
16 ліпеня 1954 года ўтвораны зноў у складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці шляхам аб’яднання скасаваных Слабадскога і Тальскага сельсаветаў, цэнтр — гарадскі пасёлак Любань[1]. 10 красавіка 1969 года перайменаваны ў Тальскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Таль.