Тумілавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тумі́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Тумілавічы.
Тумілавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Докшыцкі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Тумілавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 208 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Несцераўшчынскага сельсавета[1], у склад сельсавета з Глінскага сельсавета Бягомльскага раёна Мінскай вобласці перададзена вёска Бірулі[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Тумілавіцкага сельсавета 19 населеных пунктаў[3]. 3 красавіка 1986 года ў склад сельсавета з Докшыцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Вецяра, Первамайск, Плітніца і Таргуны)[4]. 30 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Горнава 2[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1558 чалавек[6], з іх 94,2 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1208 чалавек[8].