Глінскі сельсавет (Докшыцкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Глінскі сельсавет.
Глі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Гліннае.
Хуткія факты Глінскі сельсавет, Краіна ...
Глінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Докшыцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Гліннае |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 20 мая 1960 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Тумілавіцкага сельсавета Докшыцкага раёна Маладзечанскай вобласці перададзена вёска Бірулі[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бярэзінскага сельсавета[2].