Уборкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Убо́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска[1]) Уборак.
Уборкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лоеўскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Уборак |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 641 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Уборкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ястрабскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ва Уборак. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпнякоўскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 28 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Пярэдзелкаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Міхалёўка і Тучкі)[3]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 14 снежня 1981 года ў склад Страдубскага сельсавета перададзена вёска Бушацін[4]. 23 верасня 2011 года скасавана вёска Вазон[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 774 чалавекі[6], з іх 90,1 % — беларусы, 8,3 % — рускія, 0,6 % — лезгіны[7]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 641 чалавек[8].