Ян Альшэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Альшэўскі (польск.: Jan Olszewski; 20 жніўня 1930 — 7 лютага 2019) — польскі палітык, прэм'ер-міністр Польшчы ў 1991-1992 гадах.
Ян Альшэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Jan Olszewski | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Кшыштаф Бялецкі | ||||||
Пераемнік | Вальдэмар Паўляк | ||||||
Нараджэнне |
20 жніўня 1930(1930-08-20)[1][2] |
||||||
Смерць |
7 лютага 2019(2019-02-07)[4][1][…] (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Марта Альшэўская[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[6], права[6] і публіцыстыка[6] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падчас Другой сусветнай вайны быў жаўнерам, удзельнічаў у Варшаўскім паўстанні 1944 года. Актывіст антыкамуністычнай апазіцыі часоў Польскай Народнай Рэспублікі, адвакат на палітычных працэсах, адзін з заснавальнікаў Камітэта абароны працоўных, у 1980 годзе суадказны за рэгістрацыйную працэдуру прафсаюза «Салідарнасць».
У 1991–1993 і 1997–2005 гадах, дэпутат 1-га, 3-га і 4-га сазываў Сейму Польшчы, сузаснавальнік Цэнтральнага пагаднення, заснавальнік і старшыня Руху за рэспубліку і Руху адбудовы Польшчы, у 1989–1991 і 2005–2006 гадах член Дзяржаўнага трыбунала, у 2006–2010 гадах дарадца прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. Кандыдат у прэзідэнты Польшчы на выбарах 1995 і 2000 гадоў. Кавалер ордэна Белага Арла.