Adobe Photoshop
From Wikipedia, the free encyclopedia
Adobe Photoshop — шматфункцыянальны графічны рэдактар, які распрацаваны і распаўсюджваецца фірмай Adobe Systems. У асноўным працуе з растравым выявамі, аднак мае некаторыя вектарныя інструменты. Прадукт з’яўляецца лідарам рынку ў галіне камерцыйных сродкаў рэдагавання растравых выяў і найбольш вядомым прадуктам фірмы Adobe. У цяперашні час Photoshop даступны на платформах macOS, Windows, у мабільных сістэмах iOS, Windows Phone і Android[6] . Таксама існуе версія Photoshop Express для Windows Phone 8 і 8.1[7][8]. Цяпер у ЗША ідзе бэта-тэставанне стрымінгавай версіі прадукта для Chrome OS[9][10]. Раннія версіі рэдактара былі партаваны пад SGI IRIX[11], але афіцыйная падтрымка была спыненая, пачынаючы з трэцяй версіі прадукта. Для версіі 8.0 і CS6 магчымы запуск пад Linux з дапамогай альтэрнатывы Windows API — Wine[12].
Adobe Photoshop | |
---|---|
Тып | Графічны рэдактар |
Аўтар | Thomas Knoll[d][1] і John Knoll[d][2] |
Распрацоўшчык | Adobe Systems |
Аперацыйная сістэма | Windows, macOS і iPadOS[d][3] |
Мовы інтэрфейсу | некалькі моў[d] |
Першы выпуск | 19 лютага 1990[4] |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | shareware[d] |
Сайт | adobe.com/product… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |