American McGee’s Alice
камп’ютарная гульня 2000 года / From Wikipedia, the free encyclopedia
«American McGee’s Alice» (бел.: Аліса Амерыкэна МакГі, у афіцыйнай рускамоўнай лакалізацыі — Америкен Макги: Алиса) — камп’ютарная гульня ў жанры экшан ад трэцяй асобы, распрацаваная амерыканскай кампаніяй «Rogue Entertainment» пад кіраўніцтвам геймдызайнера Амерыкэна МакГі і выдадзеная «Electronic Arts». Першы выпуск гульні адбыўся 5—6 снежня 2000 года[3][4]. Прадукт распрацаваны для персанальных камп’ютараў з аперацыйнымі сістэмамі «Microsoft Windows» і «Mac OS», а таксама для платформ «PlayStation 3» і «Xbox 360»[4]. Гульня выкарыстоўвае рухавічок «id Tech 3» ад «id Software»[5], які раней ужываўся ў «Quake III Arena» і быў перапрацаваны кампаніяй «Ritual Entertainment»[6].
American McGee’s Alice | |
---|---|
Распрацоўшчык | Rogue Entertainment |
Выдавец | Electronic Arts |
Даты выпуску |
Windows: Macintosh: PlayStation 3: 14 чэрвеня 2011 |
Бюджэт гульні | $ 2,5 млн.[2] |
Жанры | third-person shooter[d] і псіхалагічны хорар[d] |
Стваральнікі | |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Xbox 360, PlayStation 3, Windows, macOS і Classic Mac OS[d] |
Гульнявы рухавік | id Tech 3[d] |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Мова інтэрфейсу | руская |
Носьбіт | аптычны дыск |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сюжэт гульні грунтуецца на казках Льюіса Кэрала «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне» і «Скрозь люстэрка», аднак прадстаўлены іншым варыянтам гэтага выдуманага сусвету — змрочным, напоўненым жорсткасцю і гвалтам. У гульні распавядаецца пра тое, як за некалькі гадоў да пачатку яе асноўнай сюжэтнай лініі ў доме маленькай дзяўчынкі Алісы адбываецца пажар, у якім гінуць яе бацькі; а сама Аліса, якая спіць і знаходзіцца тым часам у Краіне цудаў, атрымлівае эмацыянальную траўму. Яна лічыць сябе вінаватай у іх смерці. Пасля некалькіх безвыніковых гадоў лячэння ў псіхіятрычнай клініцы дзяўчына зноў трапляе ў Краіну цудаў, але ўжо папсаваную яе траўміраванай псіхікай[3].
Гульня атрымала, у асноўным, станоўчыя водгукі прэсы. У ліку плюсаў гульнявымі выданнямі адзначалася высокая мастацкая і тэхнічная якасць дызайну ўзроўняў, а таксама іншых аспектаў гульні, вызначальных для яе атмасферы. Да мінусаў былі прылічаны недахопы геймплэю (гульнявога працэсу): у асноўным, залішняя лінейнасць гульні[4][7].