BioShock
камп’ютарная гульня / From Wikipedia, the free encyclopedia
BioShóck — шутар ад першай асобы, распрацаваны кампаніяй «2K Boston» (пазней «Irrational Games») і апублікаваны «2K Games»[7][8]. Гульня была выпушчаная для платформ «Microsoft Windows» і «Xbox 360» у жніўні 2007 года. Порт на «PlayStation 3» аўтарства «Irrational Games», «2K Marin[en]», «2K Australia» і «Digital Extremes[en]» быў выпушчаны ў кастрычніку 2008 года, порт для «OS X» — «Feral Interactive» у кастрычніку 2009 года. Мабільная версія была распрацавана «IG Fun». Канцэпцыя гульні была распрацавана творчым лідарам «Irrational» Кенам Левіным, і была заснавана на ідэях «аб'ектывізму[en]» Айн Рэнд. На канцэпцыю ўплывалі і іншыя аўтарыя, такія, як Джордж Оруэл. Гульня лічыцца духоўным спадчыннікам серыі «System Shock», над якой многія разпрацоўшчыкі з «Irrational», у тым ліку і Левін, працавалі раней[9][10].
BioShock | |
---|---|
Распрацоўшчык | |
Выдавец | 2K Games, Feral Interactive |
Частка серыі | BioShock[en] |
Даты выпуску | |
Апошняя версія |
|
Жанр | Шутар ад першай асобы[en] |
Стваральнікі | |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы |
Microsoft Windows PlayStation 3 Xbox 360 OS X iOS |
Гульнявы рухавік | Unreal Engine 2.5[en] |
Рэжым гульні | Аднакарыстальніцкая гульня |
Мовы інтэрфейсу | нямецкая і руская |
Носьбіты | Аптычны дыск, лічбавая дыстрыбуцыя[ru] |
Кіраванне | камп’ютарная мыш і сэнсарны экран[d] |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падзеі «BioShock» адбываюцца ў 1960 годзе. Галоўны герой гульні, Джэк, патрапляе ў авіякатастрофу ў акіяне недалёка ад батысферы, які прыводзіць яго да падводнага горада «Захапленне». Пабудаваны бізнес-магнатам[en] Эндру Раянам[en] горад павінен быў стаць ізаляванай утопіяй, але адкрыццё «ADAM», генетычнага матэрыялу, які мог быць выкарыстаны для надання звышчалавечых здольнасцей, ініцыявала заняпад горада. Джэк спрабуе знайсці спосаб збегчы, уступаючы ў барацьбу з ордамі «ADAM»-апантаных ворагаў і Вялікімі Татулькамі. Некаторыя людзі, якія знаходзяцца ў сваім глуздзе, дамапагаюць Джэку і распавядаюць гісторыю горада. Джэк выкарыстоўвае зброю, плазміды, якія даюць унікальныя здольнасці, і павяртае ахоўныя структуры «Захаплення» супраць ворагаў. «BioShock» уключае ў сябе элементы ролевых гульняў[en], даючы гульцу розныя падыходы ў прыцягненні ворагаў, такія, як стэлс, а таксама маральны выбар пакідання жывым ці забойства персанажаў. Акрамя таго, тэма біяпанку[en] запазычаная з жанру survival horror[en].
«BioShock» атрымала прызнанне крытыкаў і вельмі высока ацэненая крытыкамі за яе маральную сюжэтную лінію, асяроддзе апускання[en], унікальны сетынг і лічыцца адной з найвялікшых відэагульняў усіх часоў. Яна атрымала некалькі ўзнагарод «Гульня Года» ад розных СМІ, у тым ліку «BAFTA»[11], «Game Informer[en]»[12], «Spike TV[en]»[13] і «X-Play[en]»[14]. Прамым працягам быў выпушчаны «BioShock 2» вытворчасці «2K Marin», а таксама трэцяя гульня з назвай «BioShock Infinite» ад «Irrational Games».