Ісландыя
астраўная краіна ў Паўночнай Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісла́ндыя (ісл.: Ísland [ˈislant]) — дзяржава ў Паўночнай Еўропе. Знаходзіцца на аднайменным востраве і прылеглых дробных астравах у паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. Пасля Вялікабрытаніі другая па плошчы астраўная дзяржава Еўропы.
| |||||
Гімн: «Lofsöngur» | |||||
Заснавана | 930 (Ісландская Вольная Дзяржава) | ||||
Дата незалежнасці | 1 снежня 1918 (ад Даніі) | ||||
Афіцыйная мова | Ісландская | ||||
Сталіца | Рэйк’явік | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Рэйк’явік, Коўпавагур, Хабнарфіёрдур, Акурэйры, Кеблавік | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Гвюдні Ёўханесан Катрын Якабсдоцір | ||||
Дзярж. рэлігія | Лютэранства (Царква Ісландыі) | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 108-я ў свеце 103 001 км² 2,7 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 339 747 чал. (178-я) 3,2 чал./км² (235-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$17,728 млрд (142-ы) $52 150 (16-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$28,848 млрд $83 750 (3-ы) | ||||
ІРЧП (2015) | ▲ 0,921 (вельмі высокі) (9-ы) | ||||
Этнахаронім | Ісландцы | ||||
Валюта | Ісландская крона (kr, ISK) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .is | ||||
Код ISO (Alpha-2) | IS | ||||
Код ISO (Alpha-3) | ISL | ||||
Код МАК | ISL | ||||
Тэлефонны код | +354 | ||||
Часавыя паясы | +0 |
Асноўны востраў, на якім размешчана Ісландыя — самы вялікі ў свеце востраў вулканічнага паходжання. Прырода краіны — спалучэнне фіёрдаў, ледавікоў, вулканаў, кароткіх і шматводных рэк, вялікіх азёр. Клімат Ісландыі змякчаюць цёплыя акіянічныя цячэнні, што абмываюць яе берагі.
Ісландыя была адкрыта ў канцы ІХ стагоддзя вікінгамі, якія засялілі востраў. З таго часу гісторыя Ісландыі непарыўна звязана з гісторыяй Паўночнай Еўропы, у першую чаргу, Даніі.
Ісландыя адносіцца да высакаразвітых невялікіх краін Еўропы з вельмі высокімі сацыяльны-эканамічнымі паказчыкамі. Цэны ў Ісландыі — адны з самых высокіх у свеце, таму ВУП па намінале тут нязвыкла меншы за ВУП па ППЗ.
Для Ісландыі характэрна палітычная стабільнасць. Таксама краіна не спяшаецца ўваходзіць у міжнародныя арганізацыі. Пасля хадатайніцтва на ўступленне ад 17 ліпеня 2009 года Ісландыя патэнцыйны кандыдат на сяброўства ў Еўрапейскім саюзе. Таксама астраўная краіна з’яўляецца заснавальніцай НАТА.