Сцяг Ісландыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Ісландыі ўяўляе сабой палотнішча з прапорцыямі 18:25 блакітнага колеру, на якім змешчаны крыж чырвонага колеру з белай акантоўкай.
Хуткія факты Сцяг Рэспублікі Ісландыі, Зацверджаны ...
Сцяг Рэспублікі Ісландыі | |
---|---|
Зацверджаны | 17 чэрвеня 1944 |
Прапорцыя | 18:25 |
Урадавы сцяг 9:16[1] |
Закрыць
Сцяг прыняты ў 1944 годзе. Упершыню сцяг быў зацверджаны ў 1918 годзе, калі Ісландыя дамаглася частковага суверэнітэту ад Даніі. Выява сцяга адлюстроўвае скандынаўскую традыцыю, якая паходзіць ад сцяга Даніі. Чырвоны колер крыжа нагадвае аб уплыве Даніі. Блакітны і белы колеры з'яўляюцца традыцыйнымі колерамі Ісландыі і звязваюцца з колерамі ордэна Срэбнага сокала. У распрацоўцы сцяга ў 1913 годзе прымаў удзел ісландскі мастак Торарын Б. Торлаксан.